💪 “We did it !"
2 décembre 2021
Студэнты і выкладчыкі Амерыканскага Ўніверсітэту ў Парыжы напісалі лісты да беларускіх паліт. зняволенных.
— “Мы зрабілі гэта! Чальцы нашае суполкі напісалі 52 лісты. Мы ўсе навучыліся пісаць кірыліцай.” — кажа арганізатар акцыі літоўскі студэнт Зах Эган.
Акцыя адбылася ў межах праекту #FreedomLetters у партнёрстве з МЗС Літвы, праваабарончага цэнтру @viasna96 і суполкай Беларусаў у Парыжы.
Салідарнасць не мае межаў! Дзякуй 🙏